Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч не пагадзіўся са сцвярджэннем пра тое, што галадамор быў генацыдам ў дачыненні якой‑небудзь адной нацыі.

Адказваючы на пытанні парламентарыяў ПАРЕ, кіраўнік дзяржавы заявіў, што «галадамор быў тады і ва Украіне, і ў Расіі, у Беларусі, Казахстане — гэта былі наступствы сталінскага таталітарнага рэжыму. Але прызнаваць галадамор як факт генацыду ў адносінах да таго ці іншага народу мы лічым няправільным, несправядлівым».

Даклад пра голад у СССР у 1930‑х гадах будзе разглядацца ў ПАРЕ ў сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?