Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Петрыкаўскі раён.

«Калі хоць адна капейка пойдзе на той бок, крыўдуйце на сябе,

— сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Анатоля Купрыянава. — Усе да капейкі грошы і прыбытак павінны быць у Беларусі. Ім не трэба было перапрацоўваць нафту і прыбытак не быў патрэбны. Калі нехта будзе перашкаджаць, гаварыце адразу».

Маецца на ўвазе, што сваіх дывідэндаў не павінны атрымаць расійскія акцыянеры завода. Асноўныя акцыянеры ААТ «Мазырскі НПЗ» — урад Беларусі (42,76% акцый) і кампанія «Слаўнафта» (42,58% акцый). 12,25% акцый трымае ААТ «МНПЗ+», якое належыць дзяржаве. Яшчэ 2,41% акцый падзелены між фізічнымі асобамі.

Як расказаў журналістам Анатоль Купрыянаў, Мазырскі НПЗ гатовы перапрацоўваць гэту нафту. Яна высокай якасці, у саставе з вялікай колькасцю светлых нафтапрадуктаў і нізкім паказчыкам серы. «Мы перапрацоўвалі ўжо нафту з аналагічным саставам, таму як толькі гэта нафта будзе пастаўлена, тэхнічна прадпрыемства адразу ж будзе гатова зліць яе, перапрацаваць на тэхналагічных аб’ектах і перадаць таварную прадукцыю заказчыку — Беларускай нафтавай кампаніі», — падкрэсліў гендырэктар завода.

Што датычыцца чаканай рэнтабельнасці перапрацоўкі нафты, то Анатоль Купрыянаў не даў выразнага адказу. Ён адзначыў, што па выніках перапрацоўкі пробнай партыі венесуэльскай нафты, якія будзе ацэньваць Беларуская нафтавая кампанія, і будуць вызначаны далейшыя магчымасці па прадаўжэнню закупак і перапрацоўкі венесуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?