Пра гэта сведчыць апытанне на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

 Звесткі па стане на 16:47.

Звесткі па стане на 16:47.

Нагадаем, што 23 красавіка ў Магілёве адбылася сустрэча бацькоў, якія жадаюць вучыць сваіх дзяцей па-беларуску з начальнікам гарадскога аддзела адукацыі Сяргеем Казловым. Чыноўнік заявіў на сустрэчы літаральна наступнае: «Для таго, каб у Магілёве адчыняліся беларускія класы, патрэбнае жаданне бацькоў вучыць дзяцей на беларускай мове. У нас ёсць падручнікі, у нас ёсць настаўнікі, якія гатовыя выкладаць прадметы па беларуску. Засталася справа і ў малым і ў вялікім — гэта ахвочыя вучыцца на беларускай мове».

Неўзабаве на сайце Магілёўскага гарвыканкама з’явілася апытанне

«Ці жадаеце Вы, каб Ваша дзіця навучалася на беларускай мове?» Па стане на 16.08 27 красавіка станоўча адказалі 300 рэспандэнтаў, магчыма — адказалі 33 чалавекі. 151 апытаны не жадае, каб ягонае дзіця вучылася па-беларуску.

Пазней з апытанкай пачалі тварыцца дзівосы: колькасць тых, хто прагаласаваў за беларускамоўную адукацыю то зніжалася, то ізноў расла. Па стане на 16.47 галасы размеркаваліся так: за — 332, супраць — 151, магчыма — 30.

Апошні беларускамоўны клас у Магілёве адвучыўся ў 2004 годзе. Цяпер, калі ўдзельнікі галасавання на сайце гарвыканкама пацвердзяць свае намеры на справе, у Магілёве можна будзе стварыць цэлую беларускамоўную школу.

Тым часам, у Мінску па-ранейшаму толькі 7 школаў ладзяць навучанне на роднай мове. Як патлумачыла НН начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Таццяна Харужая, прыкладаюцца ўсе намаганні для таго, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для навучання ў беларускамоўных школах. Аднак, па яе словах, галоўным усё ж з’яўляецца жаданне бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у школы з беларускай мовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?