Фота БелТА

Фота БелТА

Легендарны нямецкі гурт прыляцеў 28 красавіка ў Беларусь у рамках развітальнага сусветнага турнэ.

Першапачаткова выступленне нямецкага гурту ў Мінску было запланаванае на 20 красавіка. Аднак, у сувязі з адменай палётаў, справакаванай вывяржэннем вулкану ў Ісландыі, выступ быў перанесены на 29 красавіка. Нямецкія музыкі нават падрыхтавалі адмысловы відэазварот да сваіх беларускіх фанатаў, у якім папрасілі прабачэння за прынесеныя нязручнасці.

28 красавіка легендаў нямецкага року сустракалі ў мінскім аэрапорце. Прыхільнікі падарылі кумірам гітару з саломы.

Канцэрт Scorpions адбудзецца сёння ў «Мінск-Арэна» а 19-й. Апошні раз музыкі выступалі ў Мінску ў лістападзе 2008 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?