Прагноз надвор’я на 30 красавіка — 2 мая.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 красавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях невялікія дажджы. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°С,

днём плюс 17—23°С, па паўднёвым захадзе да плюс 25°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С,

днём плюс 20—22°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі.

1 мая ноччу па паўночна‑заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 6—11 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра

ноччу плюс 9—15°С, днём плюс 16—23°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С.

2 мая на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра

ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 12—19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20—25°С.

У Мінску 1 мая воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж, днём магчыма навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 6—11, пры навальніцы парывы 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С, днём плюс 17—19°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?