Генерал Стэнлі Мак-Крыстал, камандуючы заходнімі войскамі ў Афганістане: чэрвеньская атака на Кандагар, калыску і апору талібаў, вызначыць вынік вайны, як наступ у правінцыі Анбар вырашыў лёс вайны ў Іраку.

Пасля Іраку, дзе амерыканцы павольна рыхтуюцца да эвакуацыі, вайна ў Афганістане з’яўляецца адным з асноўных узброеных канфліктаў заходніх войскаў.

— Наша няўдача ў Афганістане будзе вялікім поспехам прыхільнікаў джыхаду. Нават большым, чым перамога афганскіх партызанаў падчас вайны з Савецкім Саюзам у 80-х. Нашая параза падштурхне прыхільнікаў джыхаду распачаць вайну з Захадам у іншых частках свету.

Пра 56-гадовагаМак-Крыстала сказаў, што чатыры гады таму, кіруючы камандас у Іраку, ён пераламіў лёс, здавалася б, прайгранай вайны. Менавіта камандас Мак-Крыстала захапілі Садама Хусэйна, яны забілі Абу Мусаба аль-Заркаві, лідэра іракскага аддзялення Аль-Каіды, але яны ж сталі вядомыя жорсткім абыходжаннем са зняволенымі ў сакрэтных турмах.

У Афганістане генерал Мак-Крыстал плануе паўтарыць іракскі план, што палягае на павелічэнні колькасці салдатаў амаль да 150 тысяч, захопе гарадоў і вёсак, кантраляваных партызанамі, знішчэнні камандзіраў талібаў і, нарэшце, перацягненні на свой бок — сілай ці грашыма — магчыма, многіх паўстанцаў.

— Я лічу, перамога магчымая — запэўнівае генерал, які, прымаючы год таму камандаванне заходнімі войскамі ў Афганістане, казаў што Захад прайграе ў афганскай вайне, і што пераламіць яе ход, магчыма, ужо нельга.

На пытанне, ці можна будзе, у адпаведнасці з пажаданнямі прэзідэнта Абамы і іншых заходніх лідэраў, прыступіць да эвакуацыі заходніх войскаў у пачатку восені 2011 году, генерал адказаў: «Перамога вымагае часу. Канкрэтнага тэрміну я вызначыць не магу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру