Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 30 красавіка журналістам у Мінску.

У Віцебскай вобласці паўторныя выбары пройдуць у трох акругах, Гомельскай — у чатырох, Гродзенскай — у адной, Мінскай — у чатырох, Магілёўскай — у трох.

Правядзенне паўторных выбараў звязана з тым, што

ў 14 акругах супраць безальтэрнатыўнага кандыдата прагаласавала больш як 50% выбаршчыкаў, яшчэ ў адной акрузе кандыдат у дэпутаты памёр.

Ярмошына адзначыла, што «вітае» правядзенне паўторных выбараў, бо гэта сведчыць пра «вельмі адказны падыход выбаршчыкаў да кандыдатаў».

30 красавіка Цэнтрвыбаркам сумесна са старшынямі абласных і мінскай гарадской выбарчых камісій падвёў вынікі выбараў. У адпаведнасці з імі ў Беларусі былі абраны 21.288 дэпутатаў мясцовых саветаў.

Выбарчую кампанію Ярмошына назвала «паспяховай». Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка «таксама лічыць, што выбарчыя камісіі спрацавалі пазітыўна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?