У асноўны капітал плануецца прыцягнуць 2,8 млрд. даляраў, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 30 красавіка ў Мінску намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур.

Ён адзначыў, што «за папярэднія чатыры гады датэрмінова забяспечана выкананне прагнозу па росту інвестыцый на пяцігодку». «Бягучая сітуацыя крыху ўскладнілася, бо паўплываў фінансава‑эканамічны крызіс, знізіліся магчымасці прадпрыемстваў і бюджэтнага фінансавання. Стратэгічна мы бачым выйсце з гэтага ў росце замежных інвестыцый», — сказаў Тур. Ён паведаміў, што тэмп росту інвестыцый з замежных крыніц за першы квартал склаў 140%, іх доля ў агульным аб’ёме інвестыцый »нязначна, але вырасла» і склала 6,7%. «Гэтага недастаткова, але работа праводзіцца маштабная», — адзначыў намеснік міністра.

Ён паведаміў аб сфарміраваным пераліку інвестыцыйных праектаў для прыцягнення замежнага капіталу. «Гаворка ідзе найперш аб стварэнні ўмоў для патэнцыяльных інвестараў, якія займаюцца сучаснымі тэхналогіямі і кірункамі: біятэхналогіямі, новымі матэрыяламі, прадуктамі высокай хіміі, інвестыцыйнымі тэхналогіямі, лагістыкай», — адзначыў намеснік міністра.

У якацсі прыкладу прыцягнення інвестыцый ён назваў намеры Кітая выдзеліць да 15 млрд. даляраў крэдытных рэсурсаў, якія »неабходна самым актыўным чынам асвоціь».

Тур таксама адзначыў, што робяцца крокі ва ўдасканальванні заканадаўчай базы ў галіне інвестыцый. Так, вядзецца работа над новай рэдакцыяй Інвестыцыйнага кодэкса з выкарыстаннем кансультацыйнай дапамогі Сусветнага банка, Міжнароднай фінансавай карпарацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру