Першы чыгуначны састаў з венесуэльскай нафтай прыбыў у Мазыр. Састаў з 57 вагонаў, у якіх знаходзіцца 4,413 тыс.тон венесуэльскай нафты, адбыў з Адэсы раніцай 1-га мая.

У цэлым у перавозцы будзе задзейнічана каля 20 саставаў. Кожныя суткі з Адэсы ў Мазыр будуць адпраўляцца па 2. Агульны аб'ём пробнай партыі венесуэльскай нафты, якая паступіць у Беларусь, складзе 80 тыс.т.

Нагадаем, што дамоўленасць аб пастаўках нафты была дасягнутая ў сакавіку 2010 года на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы ў Каракасе. Танкер з пробнай партыяй адбыў з Венесуэлы 2 красавіка. Рэнтабельнасць транспарціроўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь праз адэскі порт дэталёва разлічваецца эканамістамі. У выпадку спрыяльнага завяршэння эксперыменту паводле дамоўленасцяў дзвюх краін грузапаток можа складаць да 4 млн.т у год. Беларусь і Украіна ўжо падрыхтавалі міжурадавае пагадненне па транзіце нафты з Венесуэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?