Партал tut.by са спасылкай на блогера fanya-krasota змясціў фотаздымкі з учорашняй прагулкі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па мінскім парку Горкага. На здымках бачна, што Лукашэнку суправаджаў яго малодшы сын Мікалай, які трымаў у руках нятанную цацку – iPhone.

Гэта мабільны тэлефон вытворчасці амерыканскай кампаніі Apple, кошты ў Беларусі на яго, ў залежнасці ад мадэлі, пачынаюцца ад $600.

Вытворца на афіцыйным сайце запэўнівае, што разабрацца ў даволі складаным функцыянале гэтага тэлефона дзякуючы вялікаму сэнсарнаму экрану і дасканаламу праграмнаму забеспячэнню можа нават дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?