З 1 мая сталічная міліцыя пачала актыўнае асваенне блогасферы беларускага сегменту інтэрнета, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Сваю віртуальную прысутнасць гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў пад нікам GUVD_MINSK абазначыла на дзвюх найбольш папулярных пляцоўках: у «Твітэры» GUVD_Minsk і ЖЖ.

«Сайт мінскага ГУУС паспяхова працуе фактычна тры гады. Крытэрыем яго карыснасці з'яўляецца той факт, што колькасць нашых наведвальнікаў пастаянна расце. Штодзённа на сайт заходзіць ад 1,5 да 2,5 тысячы карыстальнікаў. Але, з другога боку, цяперашні багаты з інфармацыйнага пункту гледжання змест сайта ГУУС мог бы прынесці карысць значна большай колькасці карыстальнікаў байнета. З улікам таго, што блогасфера і сацыяльныя сеткі набіраюць абароты неймавернымі тэмпамі, мы і вырашылі пачаць асвойваць гэтыя бяскрайнія прасторы», — сказаў выканаўца абавязкаў начальніка аддзела ідэалогіі ГУУС Мінгарвыканкама Валерый Матэйка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?