Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры бяз межаў» (Парыж) сёння, у Сусветны дзень свабоды друку, агучыла свой традыцыйны спіс 40 найгоршых ворагаў прэсы (predators of the press). І, традыцыйна ўжо, у гэтым спісе апынуўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі апынуўся ў гэтым спісе ў кампаніі з кіраўніком Кітая Ху Цзіньтао, прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінежадам, кіраўніком Кубы Раулем Кастра, прэм’ер‑міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Чачні Рамзанам Кадыравым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?