Эстонская палітычная дзяячка, былы дэпутат парламента, а сёння палітычны аналітык 28‑гадовая Анна‑Марыя Галаян (Anna-Maria Galojan) знялася аголенай для Playboy.

Было гэта ў мінулым годзе, але днямі шатландская версія таблоіда The Sun назвала Анну‑Марыю адным з самых сэксуальных палітыкаў у сусветным рэйтынгу ды апублікавала яе адкрытае фота з часопіса Playboy на першай паласе.

«Ёй падабаецца дэманстраваць свае боскія формы, але акрамя гэтага, як высветлілася, яе яшчэ і вінавацяць у прысваенні грошай», — піша выданне. Сама Галаян пацвердзіла, што і ў мінулым годзе яна апынулася ў падобным рэйтынгу самых сэксуальных палітыкаў свету.

«Я як жанчына прымаю гэта ў якасці кампліменту», — пракаментавала яна свой чарговы «тытул». Паводле яе словаў, с

эксуальнасьць няважная для палітыка, прынамсі ў сусветным маштабе: куды важнейшыя адукацыя, веды і досвед
. «На жаль, у Эстоніі пакуль не ўмеюць шанаваць усе гэтыя якасці», — пашкадавала Галаян.

Сваім прыкладам сярод палітыкаў назвала Анна‑Марыя назвала Уінстана Чэрчыля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?