poster«Шалёнае спатканне» (Date Night)

ЗША, 2010, каляровы, 88 хв.

Рэжысёр: Шон Леві

Ролі выконваюць: Стыў Карэл, Ціна Фэй, Марк Ўолберг, Тараджы П.Гэнсан

Жанр: Камедыйна-рамантычны трымценнік

Адзнака: 5 (з 10)

Ціхія супругі Фостэр, якія пачынаюць нудзіцца адзін з адным, ідуць у модную рэстарацыю. Каб атрымаць столік, героі выдаюць сябе за іншых людзей. І дарэмна! Цяпер за самазванцамі палююць мафія і паліцыя.

Рэжысёр Шон Леві, які раней паставіў «Ноч у музеі», — не хапае зорак з неба. Карціна шараговая дый сціплая, як і самі героі. Немашака й тлумных зорак, акрамя Марка Ўолберга, які нахабна дэманструе фізічныя формы.

Але ў гэтым фільме — «каму за трыццаць», адсутнічаюць маладзёвыя сарцірныя жарты, брутальныя сцэнкі і натужлівае камікаванне.

Самае важнае — звычайныя чалавечыя пачуцці ў незвычайных умовах крымінальных прыгодаў. І вось ужо да сямейных сцэнак двух недарэкаў далучаюцца махляры-шантажысты, таксісты і мафіёзнікі, каб падзяліцца ўласным багатым досведам. Герой-цюхця пагражае пісталетам, матуля дваіх дзяцей гойсае на абцасах, ляцяць у ваду крадзеныя машыны. Мафія і прадажныя палітыкі — у шоку ад хэпі-энда.

Карціна пасуе сямейным парам, якія на 20-годдзе вяселля, вырашылі схадзіць у кінатэатр.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?