5 мая на сваёй загараднай віле памёр прэзідэнт Нігерыі Умару Яр-Адуа.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Яр-Адуа было ўсяго 58 гадоў.

Паведамляецца, што смерць наступіла ў выніку працяглай хваробы.

У 2009 годзе нігерыйскі лідэр праходзіў курс лячэнне ад перыкардыта ў адной з клінік Саудаўскай Аравіі.

Гэта спарадзіла паітычны крызіс у Нігерыі. Сенат краіны прызначыў віцэ-прэзідэнта Гудлака Джонатана выконваючым абавязкі кіраўніка краіны, за час адсутнасці Яр-Адуа. Нігерыйцы ж пачалі пратэсты. Яны патрабавалі або вяртання дзейснага прэзідэнта, або правядзення дэмакратычных выбараў.

Яр-Адуа прэзідэнтам Нігерыі стаў у маі 2007 года. Па адукацыі ён хімік, доўгі час выкладаў ва ўніверсітэтах. У 1999 годзе стаў губернатарам мусульманскага штата Кацына.

На прэзідэнцкія выбары ішоў пад лозунгамі барацьбы з карупцыяй.
Мае 9 дзяцей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?