Данецкі «Шахцёр» заваяваў пяты тытул чэмпіёнаў Украіны за гісторыю клуба.

Гадунцы Мірча Лучэску гарантавалі сабе перамогу ў гэтым сезоне датэрмінова дзякуючы перамозе над кіеўскім «Дынама» (1:0) у матчы 29‑га тура першынства краіны.

Адзіны гол у гульні, якая прайшла ў Данецку на «Данбас‑Арэне», на 15‑й хвіліне забіў бразільскі легіянер Ілсіньё, піша sports.ru.

Кіеўскія дынамаўцы заваёўвалі залатыя медалі 13 разоў, а самым першым чэмпіёнам незалежнай Украіны была сімферопальская «Таўрыя». Больш чэмпіёнаў у суседзяў не было.

У сераду таксама датэрмінова вызначыўся чэмпіён Францыі. Ім стаў марсэльскі «Алімпік».

У матчы 36‑га тура чэмпіяната «Алімпік» перамог «Рэн» 3:1. За два туры да фінішу клуб на восем балаў апярэджвае найбліжэйшых пераследчыкаў.

Гэта тытул першы для каманды з сезона 1991/92. Адметна, што тады ў яе складзе гуляў сённяшні галлоўны трэнер Дзідзье Дэшам. А ўсяго на рахунку марсэльскага «Алімпіка» дзевяць перамог у чэмпіянатах краіны (найбольшая колькасць тытулаў толькі ў «Сэнт‑Эцьена» — 10), дадае sports.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0