Днём 5 мая ў шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці было не вышэй за плюс 7 градусаў, у той час як на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці паветра прагрэлася да 24 градусаў, паведамляе meteoinfo.by.

Напярэдадні розніца максімальных тэмператур склала 12 градусаў (10 на захадзе Гродзенскай вобласці і 22 у шэрагу раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей), 3 мая — 8 градусаў (15 на ўсходзе Віцебскай і 23 на поўдні Гомельскай), 2 мая — 13 (14 на захадзе Віцебскай і 27 на поўдні Гомельскай), 1 мая — 12 (16 на захадзе Гродзенскай і 28 на поўдні Гомельскай).

У зоне ўплыву атмасферных франтоў, якія раздзяляюць цёплыя і халодныя паветраныя масы, ідуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. У Мінску за 48 гадзін з вечара 3 мая да вечара 5 мая выпала 36 мм ападкаў, ці 59% месячнай нормы.

6 мая тэмпературныя кантрасты захаваюцца. Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра,

днём чакаецца ад 9 да 26 градусаў цяпла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?