У Ганцавіцкім раёне аўтаномны пажарны паведамляльнік дапамог прадухіліць гібель пяці чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей.

5 мая ў 5.41 у цэнтр аператыўнага кіравання Ганцавіцкага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным драўляным жылым доме ў вёсцы Малькавічы. Дом належыць 39‑гадоваму рабочаму мясцовага лясніцтва, у сям’і якога выхоўваецца дачка 1993 года нараджэння і тры сыны 1995, 1999 і 2006 гадоў нараджэння. Бацькі ў момант узнікнення пажару былі ў двары дома.

У доме знаходзіліся дзеці і 45‑гадовая стрыечная сястра гаспадара дома. Яна прачнулася ад сігналу пажарнага паведамляльніка. Адчуўшы пах дыму, жанчына разбудзіла дзяцей. З‑за шчыльнага задымлення ўсе яны выбраліся з дому праз аконны праём.

Да месца пажару былі накіраваны тры аўтацыстэрны. Да моманту прыбыцця на месца здарэння першага падраздзялення ратавальнікаў дом быў поўнасцю ахоплены агнём. Знішчаны дах, перакрыццё, пашкоджаны сцены, хатняя маёмасць.

Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі ў халадзільніку.

З пачатку года аўтаномныя пажарныя паведамляльнікі дапамаглі прадухіліць гібель 15 жыхароў вобласці, у тым ліку дзевяці дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?