Савет міністраў за адзін дзень наштампаваў цэлых пяць пастановаў датычна інтэрнэту. Усё гэта зроблена ў межах даручэнняў прэзідэнта па напаўненні сэнсам нормаў указу № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт». Удасканалілі беларускі інтэрнэт у найлепшых традыцыях сучаснай Беларусі — разабрацца ў нагрувашчанні адсылак і пастаянных змяненнях наўрад ці зможа нават дасведчаны юрыст.У байнэце ўжо суткі цішыня і здзіўленне — толькі ўвечары з’явіліся кароткія пераказы тэкстаў пастановаў у стужках інфармагенцтваў.
Падсумоўваючы новаўвядзенні можна сказаць, што ўрад паспрабаваў адрэгуляваць доступ карыстальнікаў у інтэрнэт у месцах калектыўнага карыстання, сфармуляваў агульныя патрабаванні да дзяржаўных сайтаў, акрэсліў методыку ўліку оптавалокнавых ліній і інфармацыйных рэсурсаў байнэту, а таксама ўвёў новыя правілы працы
На думку Electroname.com, спроба не зусім удалая:
1. Пастановы № 646 і № 647. Патрабаванне ідэнтыфікацыі карыстальнікаў і захаванне логаў у месцах калектыўнага карыстання было і раней. Былі нават камеры назірання. Іншая справа, што ніхто гэтага патрабавання не выконваў, і вялікае пытанне, ці будуць яго выконваць і надалей. Навінкай можна назваць захаванне ідэнтыфікацыйных звестак пра абаненцкія прылады (
Напэўна, гэта і ёсць тая самая шчыліна, якая павінная дазволіць «Белтэлекаму» развіваць сеткуWi-Fi . Адкрыем жудасны сакрэт — усе гэтыя MAC- іIP-адрасы можна змяніць, і БДУІР для гэтага заканчваць неабавязкова. Можа, прымем цяпер пастанову, якая забараняе змяняцьMAC-адрас сеткавай карты на асабістым кампутары, а яго канфігурацыю рэгістраваць у ААЦ?
2. Спадчына аграрэнесансу невыносным цяжарам ціснула на распрацоўшчыкаў пастановы № 645 «Аб некаторых пытаннях
У цэлым пастанова атрымалася мяккай і прыязнай. Набор рэкамендацый, не больш. Хто будзе адказваць за вынікі і якое перадугледжана пакаранне за невыкананне пастановы — незразумела. Электронным урадам тут і не пахне.
3. Асаблівую занепакоенасць выклікае пастанова № 644. Гаворка пра Дзяржаўны рэестр інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, у які заносіцца анкета інфармацыйнай сеткі, сістэмы або рэсурса з больш чым трыццаці пунктаў. Займацца гэтым будуць пастаўшчыкі
Пасля прачытання пунктаў заявы аб рэгістрацыі апускаюцца рукі. Напрыклад,
для рэгістрацыі сайта (а рэгістравацца павінныя як юрасобы і ІП, так і фізічныя асобы), трэба ўказаць імя, прозвішча, пашпартныя дадзеныя, адрасы і тэлефоны, электронную пошту, звесткі з АДР, уліковы нумар платніка, нумар дамовы з хостэрам, правы на сайт, апісанне сайта, сеткавыя (IP) адрасы, выкарыстоўваныя рэсурсы, даменныя імёны, рэгістрацыйны нумар ЦАД, тып хостынгу, выкарыстоўваныя рэсурсам парты транспартных пратаколаў, пералік сеткавых адрасоў.
Возьмем просты прыклад — змена хостынгу. Цяпер гэта займае лічаныя гадзіны і часам жыццёва неабходна для бесперабойнай працы сайта. З 1 ліпеня давядзецца перапісваць анкету, адпраўляць на ўзгадненне, плаціць за гэта грошы, урэшце. Вельмі зручна.
Ці варта казаць, што пастанова фіксуе існуючы ў Беларусі ўзровень развіцця
Відавочна, інтэрнэт у Беларусі якбізнэс-асяроддзе перастаў быць выспай свабоды і цяпер цалкам адпавядае агульнамубізнэс-клімату ў краіне.
4. Яскравым пацверджаннем гэтага служыць пастанова № 649 «Аб рэгістрацыі
У цэлым набор прынятых дакументаў не вырашае ніводнай існуючай праблемы беларускага інтэрнэту, а толькі стварае новыя перашкоды на шляху яго развіцця.Уводзяцца бессэнсоўныя працэдуры і правілы, якія, па агульным настроі інтэрнэтчыкаў, закліканыя толькі «закруціць гайкі» і павялічыць кошт выхаду любога бізнэсу ў онлайн. У нашай краіне няма 1,5 млрд жыхароў, мы не можам замкнуць нацыянальны сегмент сеткі толькі на сабе, і шанцаў у беларускага





