Зала суда Вярхоўнага суда поўная. Многія прыйшлі з кветкамі. З палітыкаў — Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Аляксандр Казулін, Юрась Губарэвіч, намеснік кіраўніка Офіса ОБСЕ, пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Прыехала з Ваўкавыска група калегаў па фірме. Прысутнічаюць прадстаўнікі дзяржтэлеканалаў.

Тыя, хто не прайшоў у залу, стаяць звонку. Спяваюць песні.

Прысуд пачнуць абвяшчаць у 14:30.

***

Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку і Аляксандра Ларына абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі. Аўтуховіча і Асіпенку таксама абвінавачваюць у арганізацыі падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе. Казлоў, былы кіраўнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца ў тым, што ведаў пра планы падрыхтоўкі тэракта, але не спрабаваў яго прадухіліць.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прыгаварыць Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Асіпенку і Ларына — да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Казлова ён запытаў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіруючыя пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?