Упершыню ваеннаслужачым‑жанчынам беларускай арміі прысвоена воінскае званне «палкоўнік».
Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны, у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 226 ад 4 мая 2010 года, падпалкоўнікам медыцынскай службы Ларысе Бабушкінай і Марыне Перавёртавай прысвоена чарговае воінскае званне «палкоўнік медыцынскай службы». Афіцэрскія пагоны палкоўнікам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў міністр абароны Юрый Жадобін.
Ларыса Бабушкіна і Марына Перавёртава праходзяць службу ў 432‑м Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры Узброеных сіл на воінскіх пасадах намесніка начальніка цэнтра — начальніка медыцынскай часці амбулаторнага цэнтра і намесніка начальніка цэнтра — урача‑эндакрынолага гастраэнтэралагічнага цэнтра.





