З 10 па 17 мая ў кінатэатры «Перамога» праходзіць фестываль еўрапейскага кіно, прымеркаваны да святкавання Дня Еўропы.

Бясплатна дэманструюцца стужкі Францыі, Даніі, Нямеччыны, Чэхіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Беларусі, Балгарыі, Вугоршчыны, Латвіі.

10 траўня
фэст адкрываецца беларускай дакументальнай карцінай Ігара Бышнёва «Рака жыцця» а 18.30.

А 21.00 будзе паказаны французскі фільм «Ідыёт» П’ера Леона паводле аднайменнага раману Дастаеўскага.

11 траўня
а 18.30. Дацкі ваенны трылер Але Крысціяна Мадсэна «Полымя і Цытрон» пра рух Супраціву ў акупаванай Даніі.

А 21.00 — вугорскі дэтэктыў «Ікаўка».

12 мая
а 18.30. Латвійскі фільм «Абаронцы Рыгі» распавядае пра падзеі Першай сусветнай вайны.

А 21.00 — баўгарская меладрама «Краўчыхі», як тры сяброўкі скаралі вялікі горад.

13 мая
а 18.30 — эстонская біяграфічная драма «Георг» прысвечаная эстонскаму спеваку Георгу Отсу.

А 21.00 — польская драма «Аер», пастаўленая класікам сусветнага кіно Анджэем Вайдам.

14 мая
а 18.30 — фінлядская гістарычная драма «Слёзы красавіка» пра падзеі 1918 году.

21.00 — дакументальная літоўская стужка «Перад палётам назад на Зямлю» — пра дзяцей, хворых на лейкемію.

15 мая
ап 18.30 — экранізацыя чэскіх казак «Букет». Вадзянікі, чараўнікі, мёртвыя жаніхі — і іншыя персанажы фальклору.

21.00 — нямецкая кінакамедыя «Сонечная алея».

16 мая,
14.00 — дацкі мультфільм «Камарыная гісторыя».

А 18.30 — шведскі вампірскі трымценнік «Упусці мяне», які ўжо стаўся вядомым.

А 21.00 — ірландская драма «Лінія фронту» пра ўцекача з Конга, які рабуе банкі.

17 мая
а 18.30 — слынны «Шэрлак Холмс» ад Гая Рычы.

А 21.00 — гістарычныя прыгоды Эрмана Ольмі «Ваеннае рамяство».

Карціны дэманструюцца на мове арыгінала з субтытрамі. Уваход вольны.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру