Гісторыя паўтараецца ў тым ці іншым выглядзе, у тым ці іншым месцы.

Перад вамі выпуск аўтарскай перадачы Карла-Эдуарда фон Шніцлера «Der schwarze Kanal» — «Чорны канал». Тэлевізія Нямецкай дэмакратычнай рэспублікі, год 1988.

Жанр аўтарскай публічыстычнай прапагандысцкай перадачы, здаецца, не існаваў у Савецкім Звязе. Інфармацыйная прастора СССР была герметычна зачыненая ад альтэрнатыўнай думкі, і таму з гэтай думкай не трэба было палемізаваць.

Ва Ўсходняй Нямеччыне сітуацыя была іншай:

амаль на ўсёй тэрыторыі краіны прымаліся тэлеканалы дэмакратычнай Заходняй Нямеччыны, і камуністычны рэжым мусіў гэтаму нешта проціпаставіць.
Фон Шніцлер (зацяты камуніст банкірска-шляхецкага паходжання і ўвогуле чалавек з цікавай біяграфіяй) не займаецца выкрыццём апазіцыі — з ёю ва Ўсходняй Нямеччыне распраўляліся нашмат больш ціха і больш жорстка, чым нават у сучаснай Беларусі. У сваёй перадачы ён з 1960 па 1989 гг. займаўся каментаваннем асобных сюжэтаў заходняй тэлевізіі.

Нават калі вы не валодаеце нямецкай мовай, паглядзіце ўсё роўна:

інтанацыя, выраз твару, позірк — усё нагэтулькі знаёмае гледачу беларускай і расійскай тэлевізіі пачатка 21 стагоддзя.

***

Яшчэ пара ўсходненямецкіх цікавінак і паралелей: парад на 40-годдзе НДР

Калі-небудзь гэтаксама мы будзем глядзець на YouTube запісы гратэскных лукашэнкаўскіх парадаў,

калі-небудзьчырвона-зялёныя майкі з гербам-вянком ці партрэты правадыра зробяцца прадметам настальгіі і будуць прадавацца ў сувенірных крамах на Праспекце Францішка Скарыны
 — як майкі з гербам НДР ці мадэлькі «Трабантаў» прадаюцца цяпер на Унтэр дэн Ліндэн. Усходнія немцы дажылі — і мы дажывем.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?