У 2009 годзе 20 беларусаў атрымалі статус уцекачоў у Польшчы. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Марэк Шонерт 10 мая на сустрэчы з журналістамі з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы ў Варшаве.

Паводле яго слоў, пры гэтым 25 беларусам у мінулым годзе было адмоўлена ў прысваенні такога статусу. Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі закрыў працэдуру па атрыманні статусу ўцекача.

Як паведаміў Шонерт, у 2009 годзе больш за 10,5 тыс. іншаземцаў звярнуліся да польскіх улад з просьбай прызнаць іх уцекачамі.

Аднак пасля разгляду спраў у судах гэты статус атрымаў толькі 131 чалавек.

Умовы, запісаныя ў Жэнеўскай канвенцыі аб статусе уцекачоў, дастаткова цяжка выканальныя, і «не надта шмат іншаземцаў» прызнаюць такімі, адзначыў Шонерт.

Паводле яго слоў, разгляд заявы аб прызнанні ўцекача займае да шасці месяцаў.

Пры гэтым для чалавека, які не адказвае патрабаванням для надзялення гэтым статусам, існуе магчымасць атрымаць «дадатковую абарону», што дазваляе на некаторы час затрымацца ў Польшчы. Знаходжанне іншаземца, які яшчэ толькі прэтэндуе на статус бежанца, штомесяц абыходзіцца польскай дзяржаве ў 1 тыс. 100 — 1 тыс. 200 злотых (да 300 еўра).

Іншаземцы, якія атрымліваюць статус уцекача, маюць магчымасць знаходзіцца ў спецыяльных цэнтрах для ўцекача ці атрымліваць матэрыяльную дапамогу. Усяго ў Польшчы дзейнічае 19 цэнтраў для ўцекачоў, большасць з іх размешчаныя каля ўсходніх межаў краіны. У цэнтрах утрымліваецца амаль 3,5 тыс. уцекачоў, сярод якіх па колькасці пяршынствуюць чачэнцы, на другім месцы — грузіны. Яшчэ каля 1,2 тыс. атрымліваюць матэрыяльную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?