Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў агульных інтарэсах Беларусі і Расіі, не адкладаючы на доўгі час, пераадолець рознагалоссі і знайсці ўзаемавыгадныя рашэнні па ўсіх праблемных пытаннях. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з губернатарам Курганскай вобласці Расійскай Федэрацыі Алегам Багамолавым.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў расійскіх гасцей з 65‑годдзем Перамогі і адзначыў, што «менавіта дзякуючы з’яднанасці беларускага, рускага, украінскага і іншых народаў стала магчыма гэта перамога». На яго думку, гэты гістарычны ўрок актуальны і сёння, калі асабліва неабходны сумесныя намаганні для пераадолення негатыўных наступстваў глабальнага эканамічнага крызісу. Паколькі нашы краіны, іх эканоміка і культура звязаны тысячамі ніцей.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія была і застаецца галоўным стратэгічным партнёрам і саюзнікам Беларусі:

«Так, у нашых адносінах не ўсё гладка. Часам дробязны прагматызм і скарацечная выгада засланяюць сабой здаровую логіку і доўгатэрміновыя перспектывы.

Таму ў нашых агульных інтарэсах, не адкладаючы на доўгі час, пераадолець рознагалоссі і знайсці ўзаемавыгадныя рашэнні па ўсіх праблемных пытаннях».

Прэзідэнт адзначыў, што ў бягучым годзе ў Расіі намецілася пэўная тэндэнцыя эканамічнай стабілізацыі, звязаная з ростам прамысловай вытворчасці: «Нас гэта абнадзейвае, паколькі мы звязаны вельмі цесна прамысловай кааперацыяй. Гэта падштурхне наш узаемны гандаль, дасць магчымасць захаваць рабочыя месцы».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь ставіць задачу павялічыць у 2010 годзе аб’ём прамысловай вытворчасці на 10‑11 працэнтаў. Паводле яго слоў, вынікі першых месяцаў гэтага года ўсяляюць аптымізм і надзею на тое, што гэта задача будзе выканана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?