11 мая міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін накіраваўся ў Кітай. Мерапрыемствы, прадугледжаныя праграмай знаходжання ў Пекіне, пачнуцца 12 мая.

Разам з міністрам у Кітай вылецеў яго намеснік па ўзбраенні Іван Дырман.

Пра мэту візіту ў абаронным ведамстве пакуль не паведамляюць, гавораць толькі, што ён звязаны з пытаннямі двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Камандзіроўка беларускіх военачальнікаў разлічана да 16 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?