Пра гэта паведаміў старшыня брэсцкай яўрэйскай абшчыны Барыс Брук.

Паводле яго слоў, невядомыя ў ноч з 9 на 10 мая спалілі ўсе вянкі і кошыкі з кветкамі каля манумента, устаноўленага ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Куйбышава.

«Гэта робіцца ўжо тры гады запар у адзін і той жа час — у ноч з 9 на 10 мая. Прычым вінаватыя ў тых двух выпадках не былі ўстаноўлены.

З манумента сціраюцца сляды сажы ад пажару, але ў памяці людской зрабіць гэта немагчыма», — заявіў Брук.

Як паведаміў кіраўнік абшчыны, 11 мая ён накіраваў ліст на імя старшыні Брэсцкага гарвыканкама з патрабаваннем прыняць адпаведныя меры.

Апаганены вандаламі манумент устаноўлены ў памяць аб 34 тысячах загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны яўрэях, якія жылі ў Брэсце і наваколлях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?