Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі абнародавала звесткі аб чатырох ратавальніках, загінулых 11 мая пры тушэнні пажару на тэрыторыі Мінскага завода вылічальнай тэхнікі. Інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МНС.

Загінулыя — Вадзім Лесік, Дзмітрый Лоўдар, Андрэй Мухін і Юрый Сысой.

Старшы сяржант унутранай службы Вадзім Лесік, пажарны пажарнай аварыйна‑ратавальнай часці № 2 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1977 года нараджэння. Адукацыя сярэдняя. У 1998 годзе скончыў Мінскі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці «тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў і вырабаў». У органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях — з кастрычніка 2001 года, на пасадзе — з кастрычніка 2001 года. Жанаты, двое дзяцей.

Капітан унутранай службы Дзмітрый Лоўдар, начальнік варты пажарнай аварыйна‑ратавальнай часці № 2 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1975 года нараджэння. Адукацыя вышэйшая. У 1997 годзе скончыў Вышэйшае пажарна‑тэхнічнае вучылішча МУС па спецыяльнасці »пажарная тэхніка і бяспека». У МУС, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях — з кастрычніка 1993 года, на пасадзе — са снежня 1997 года. Жанаты, адно дзіця.

Старшына ўнутранай службы Андрэй Мухін, старшы пажарны пажарнай аварыйна‑ратавальнай часці № 18 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1969 года нараджэння. Адукацыя сярэдняя. У 1987 годзе скончыў Мінскае сярэдняе прафесійна‑тэхнічнае вучылішча № 34 чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «слесар‑электрык па рамонце электраабсталявання цеплавозаў». З лістапада 1987 года па снежань 1989 года праходзіў службу ва Узброеных сілах СССР. У МУС, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях — з сакавіка 1992 года, на пасадзе — са снежня 1995 года. Жанаты, двое дзяцей.

Старшы сяржант унутранай службы Юрый Сысой, пажарны пажарнай аварыйна‑ратавальнай часці № 13 Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, 1978 года нараджэння. Адукацыя сярэдняя. У 1995 годзе скончыў СШ № 3 горада Стоўбцы Мінскай вобласці. Са снежня 1996 года па май 1998 года праходзіў службу ва Узброеных сілах. У МУС, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях — з сакавіка 1998 года, на пасадзе — з лютага 2002 года. Жанаты, адно дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?