С. Саладоўнікаў, dinamo-minsk.by
Пасля паразы ад барысаўскага БАТЭ (0:1) у матчы 9‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе галоўны трэнер мінскага «Дынама» 37-гадовы Сяргей Гурэнка падаў заяву пра адстаўку, якая была прынята клубам.

В.а. галоўнага трэнера прызначаны 51-гадовы Сяргей Саладоўнікаў, які дагэтуль працаваў у клубе, паведамляе афіцыйны сайт футбольнага клуба.

Пасля 9-ці тураў сёлетняга чэмпіянату «Дынама» займае 4-ы радок, адстаючы ад БАТЭ на 7 балаў.

***

Сяргей Гурэнка быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Дынама» 21 жніўня 2009 года. калі браць адлік ад канца 1999 года, калі кіраўніком Назіральнай Рады клуба стаў бізнесмен Юры Чыж, Гурэнка стаў 20-м трэнерам «Дынама». Саладоўнікаў будзе 21-м трэнерам.

Сяргей Саладоўнікаў з’яўляецца найлепшым бамбардзірам ФК «Нёман» (за савецкім часам «Хімік») за ўсю яго гісторыю. Быў трэнерам «Нёмана» ў 1997 — 2005 гадах.

У 2002 годзе каманда пад яго кіраўніцтвам заваявала сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі. Гэта найлепшы яе вынік у нацыянальным першынстве. Апошні часам працаваў у трэнерскім штабе «Дынама».

Трэнеры «Дынама» ад канца 1999 года

1. Юры Курненін
2. Павел Раднёнак
3. Аляксандр Піскароў (Расія)
4. Георгі Кандрацьеў
5. Эдуард Малафееў
6. Андрэй Зыгмантовіч
7. Веніямін Арзамасцаў (у якасці в.а)
8. Георгі Гюраў (Балгарыя)
9. Анатоль Байдачны
10. Пётр Шубін (Расія)
11. Юры Шуканаў
12. Аляксандр Башмакоў
13. Аляксандр Рабаконь (Украіна)
14. Аляксей Пятрушын
15. Пётр Качура
16. Аляксандр Хацкевіч
17. Ігар Крывушэнка
18. Славалюб Муслін (Сербія)
19. Кірыла Альшэўскі
20. Сяргей Гурэнка
21. Сяргей Саладоўнікаў.

За гэтыя дзесяць гадоў сяміразовы чэмпіён Беларусі толькі адзін раз заваяваў чэмпіёнскі тытул, у 2004 г. (Юры Шуканаў), і пяць разоў станавіўся віцэ‑чэмпіёнам (2001 — Малафееў; 2005 — Рабаконь; 2006 — Пятрушын, 2008 — Муслін, 2009 — Гурэнка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?