12-га траўня ў межах мінскага фотасалона на Фотафоруме-2010 адбылася цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў першага беларускага конкурсу прэс-фатаграфіі.

Удзел у конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2010» прынялі 96 беларускіх фатографаў, якія працуюць на пастаяннай аснове ў нацыянальных і замежных СМІ. На конкурс было даслана больш за 1200 прац — адзіночных здымкаў і серый, якія падзяліліся па рубрыках «Навіны», «Людзі ў навінах», «Паўсядзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Гламур, рэклама».

Арганізатарамі конкурсу выступілі прафесійныя фотарэпарцёры. У журы ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з розных краін, у тым ліку штатныя супрацоўнікі вядучых сусветных агенцтваў — Associated Press, Agence France-Presse.

У конкурсе прынялі ўдзел фатографы як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.

Сярод пераможцаў чатыры прадстаўніка рэгіёнаў (Зянько Васіль, Стоўбцы; Саенка Аляксандр, Гродна; Цітоў Мікалай, Магілёў; Рубчэня Алег, Слуцк). Большасць лаўрэатаў конкурсу жыве і працуе ў Мінску. Сярэдні ўзрост удзельнікаў - 38 гадоў. У спісе лаўрэатаў дзве дзяўчыны.

Пераможцамі у наступных намінацыях сталі:

«Навіны»: Васіль Фядосенка, Віктар Драчоў, Дзмітрый Брушко.

«Людзі ў навінах»: Андрэй Лянкевіч, Юлія Дарашкевіч, Наталля Аблажэй.

«Спорт»: Віктар Драчоў, Васіль Фядосенка, Юлія Дарашкевіч.

«Паўсядзённае жыццё»: Віктар Драчоў, Васіль Зянько, Наталля Аблажэй.

«Партрэт»: Віктар Драчоў, Васіль Фядосенка, Віктар Драчоў.

«Мастацтва і забавы»: Віктар Драчоў, Наталля Аблажэй, Аляксандр Саенка.

«Прырода»: Аляксандр Саенка, Мікалай Цітоў, Алег Рубчэня.

«Гламур, рэклама»: Віктар Драчоў, Аляксандр Канатоп, Сяргей Грыц.

Гран-пры «Прэс-фота Беларусі 2010» атрымаў Віктар Драчоў.

Віктар Драчоў нарадзіўся ў 1957 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у агенцтве друку «Навіны» (АПН), у «Камсамольскай праўдзе». Зараз здымае для агества Франс Прэс (Agence France-Presse). Летам 2009 года ў рамках Міжнароднага фестывалю фотажурналістыкі VISA POUR L'IMAGE (Перпіньян, Францыя) адбылася персанальная выстава Віктара Драчова.

Пабачыць выставу з працамі пераможцаў можна на Фотафоруме-2010 (Я.Купалы, 27)
, а таксама на сайце конкурса.

 В.Фядосенка, акцыя пратэсту ў Мінску ў 2006 г. (1-ае месца ў намінацыі «Навіны»).

В.Фядосенка, акцыя пратэсту ў Мінску ў 2006 г. (1-ае месца ў намінацыі «Навіны»).

 В.Драчоў, партрэт У.Пятрова, які праходзіць лячэнне ў Гомельскім інстытуце радыяцыйнай медыцыны (1-ае месца ў намінацыі «Партрэт»).

В.Драчоў, партрэт У.Пятрова, які праходзіць лячэнне ў Гомельскім інстытуце радыяцыйнай медыцыны (1-ае месца ў намінацыі «Партрэт»).

 А.Саенка, карпы ў рыбацкіх сетках (1-ае месца ў намінацыі «Прырода»).

А.Саенка, карпы ў рыбацкіх сетках (1-ае месца ў намінацыі «Прырода»).

 А.Лянкевіч, жанчына са сцягам на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (1-ае месца ў намінацыі «Людзі ў навінах»).

А.Лянкевіч, жанчына са сцягам на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (1-ае месца ў намінацыі «Людзі ў навінах»).

 В.Драчоў, экстрэмальны спорт (1-ае месца ў німанацыі «Спорт»).

В.Драчоў, экстрэмальны спорт (1-ае месца ў німанацыі «Спорт»).

 В.Драчоў, сабака шпацыруе па плошчы (1-ае месца ў намінацыі «Гламур, рэклама»).

В.Драчоў, сабака шпацыруе па плошчы (1-ае месца ў намінацыі «Гламур, рэклама»).

 В.Драчоў, Каляды (1-ае месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы»).

В.Драчоў, Каляды (1-ае месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы»).

 В.Драчоў, хлопчык чакае, пакуль бабуля пакорміць жывёл (1-ае месца ў намінацыі «Паўсядзённае жыццё»).

В.Драчоў, хлопчык чакае, пакуль бабуля пакорміць жывёл (1-ае месца ў намінацыі «Паўсядзённае жыццё»).

 Ю. Дарашкевіч, спаборніцтвы па бальных танцах сярод інвалідаў-вазочнікаў (3-ае месца ў намінацыі «Спорт»).

Ю. Дарашкевіч, спаборніцтвы па бальных танцах сярод інвалідаў-вазочнікаў (3-ае месца ў намінацыі «Спорт»).

 Ю. Дарашкевіч, спецназаўцы адбіраюць у маладзёна сцяг на Кастрычніцкай плошчы Мінска (2-ое месца ў намінацыі «Людзі ў навінах»).

Ю. Дарашкевіч, спецназаўцы адбіраюць у маладзёна сцяг на Кастрычніцкай плошчы Мінска (2-ое месца ў намінацыі «Людзі ў навінах»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?