«Спадзяюся, ніхто з тутэйшых не збіраецца на гей-парад?» — такое паведамленне з’явілася сёння на афіцыйным твітэры ГУУС. Наступныя заявы з мікраблогу сталічнай міліцыі былі далёка не паліткарэктнымі:

«Прызнаюся шчыра — АМАПаўцы раз’юшаны, і настроены на мясілава заднепрывадных асабліва агрэсіўна. Таму трымайцеся падалей… Кроплі крыві запырскаюць фоцік, кавалкі мяса і гм…чагосьці яшчэ…»
— папярэджваў міліцыянер, які вядзе мікраблог ГУУС на твітэры.

Праз некалькі гадзін гэтыя допісы з твітэра былі выдалены, аднак засталіся іх скрын-шоты:

Падрабязную перапіску і скрын-шоты можна знайсці ў жж-карыстальнікаў slavak-time і toxaby Між іншым, з яе вынікае, што міліцэйскае кіраўніцтва актыўна спрабавала праз твітэр даведацца пра месца правядзення гей-прайду ў журналістаў.

Нагадаем, што 1 мая 2010 года Мінскае гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў завяло сабе рахунак у сацыяльных сетках Twitter і Livejournal пад нікам GUVD_MINSK .

«Сайт мінскага ГУУС паспяхова працуе фактычна тры гады. Крытэрам яго карыснасці з'яўляецца той факт, што колькасць нашых наведвальнікаў пастаянна расце, — заявіў тады выканаўца абавязкаў начальніка аддзела ідэалогіі ГУУС Мінгарвыканкама Валерый Матэйка. — Штодзённа на сайт заходзіць ад 1,5 да 2,5 тысячы карыстальнікаў. Але, з другога боку, цяперашні багаты з інфармацыйнага пункту гледжання змест сайта ГУУС мог бы прынесці карысць значна большай колькасці карыстальнікаў байнета. З улікам таго, што блогасфера і сацыяльныя сеткі набіраюць абароты неймавернымі тэмпамі, мы і вырашылі пачаць асвойваць гэтыя бяскрайнія прасторы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?