Еўра ўжо не проста апускаецца, ён ляціць уніз. Курсы валют, абвешчаныя Нацбанкам на заўтра, засведчылі падзенне еўра яшчэ на 60 рублёў. Цяпер афіцыйны курс складае 3686,25 рубеля.

З пачатку года курс еўра апусціўся больш чым на 10%.

Даляр на фоне еўра змяняецца зусім нязначна. Ён падрос на 5 рублёў і ўшчыльную падыйшоў да псіхалагічнай мяжы ў 3000 рублёў — даляр ацэньваецца ў 2995 рублёў.

Суадносіны валют склалі 1,23 і тым самым дасягнулі чатырохгадовага мінімума.

Калі ўлічыць, што патаннеў яшчэ і расійскі рубель, нядзіўна, што валютны кошык апусціўся ніжэй за ранейшы ўзровень. Узровень рэвальвацыі з пачатку года склаў 1,08%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?