Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С, днём плюс 17—23°С.

У Мінску 18 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 5—10 м/с, днём пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С,

днём плюс 18—20°С.

У наступныя двое сутак, 19—20 мая, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 18—25°С.

У Мінску 19 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля плюс 10°С, днём плюс 21—23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0