Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ў чэрвені будзе апублікаваны план будучых рэформаў.
«Мы ў гэты няпросты перыяд часу пачынаем рэформы, і ўжо ў чэрвені абвесцім план рэформаў.
Мы лічым, што нашым стратэгічным партнёрам у гэтым пытанні з’яўляецца Расія», — паведаміў Віктар Януковіч.
Януковіч таксама заявіў, што РФ і Украіна выйшлі на дамову аб дэмаркацыі мяжы.
У панядзелак ва Украіну з двухдзённым візітам прыбыў прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Мядзведзеў заявіў, што Расія гатова прадстаўляць пазіцыю Украіны і іншых краін СНД на самітах «васьмёркі» і «дваццаткі».