19 мая ў актавай зале філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта пройдзе майстар‑клас амерыканскага акцёра Рональда Рэнда (Нью‑Ёрк) «Майстэрства пераўвасаблення».

Як паведамляе прэс‑служба БДУ, майстар‑клас арганізаваны ў рамках новага праекта »Profi‑T. Тэатр прафесіяналаў» Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў »Тэатральны куфар».

У ходзе майстар‑класа будуць выкарыстаны практыкаванні, узятыя з сумеснай працы Рэнда з акцёрамі Гаральдам Клурманам, Ежы Гратоўскі, Бобі Льюісам, Джозэфам Чайкіным, Джонам Страсбергам.

Рональд Рэнд — амерыканскі тэатральны акцёр, які зняўся больш чым у ста фільмах, тэлевізійны шоумен. Акцёр валодае навыкамі так званага групавога тэатра, выкарыстоўвае галасавыя імправізацыйныя практыкаванні, заснаваныя на вучэнні сістэмы Станіслаўскага, вядомага як »Метад фізічных дзеянняў».

Новы культурна‑адукацыйны праект »Profi‑T. Тэатр прафесіяналаў» прадугледжвае ўзаемаабмен тэатральнымі і эстэтычнымі ідэямі ў прафесійнай галіне рэжысуры, акцёрскага майстэрства, сцэнаграфіі. Пад эгідай »Profi‑T» 19 мая на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў таксама пройдзе паказ монаспектакля »Let it be Art!» («Жыццё і захапленне Гаральда Клурмана»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?