Прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў сёння ўжо быў затрыманы ў Мінску.
Пасля невялікага допыту яго выпусцілі. Не паспеў сябар АГП даехаць да Барысава, як даведаўся, што дома ў яго праходзіць ператрус.

«Выламалі ў кватэры дзверы. Афіцыйна я тут нават не прапісаны», — кажа В.Гарбачоў.

Таксама ў Барысаве ператрус у яшчэ аднаго прадпрымальніка Міхаіла Васільева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?