У 2009 годзе ўпершыню ў гісторыі польскія заводы выпусцілі больш аўтамабіляў, чым расійскія.

Ад эканамічнага крызісу асабліва моцна пацярпела аўтамабільная прамысловасць. У 2009 годзе ў свеце быў выраблены 61 000 000 легкавых і грузавых аўтамабіляў — амаль на 10 млн адзінак (13,5%) менш, чым за год да гэтага.

Польскія заводы здолелі выйсці з крызісу без значных стратаў. У 2009 годзе яны выпусцілі 879 000 аўтамабіляў — усяго на 7 працэнтаў менш, чым на год раней, і Польшча перайшла з 20-га15-е месца ў спісе найбуйнейшых аўтамабільных вытворцаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?