21 мая кіраўнік дыпмісіі распачала працу.

Пра тое, што Балджурава часова адазвана ў Бішкек для кансультацый, стала вядома 14 мая.

Напярэдадні, 13 мая, супрацоўнікі беларускага пасольства ў Кыргызстане пакінулі гэтую краіну з меркаванняў бяспекі: на працягу красавіка — мая каля будынка пасольства ў Бішкеку праходзілі пікеты з патрабаваннямі выдаць Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі, уладам Кыргызстана. Ад’езд дыпламатаў з Бішкека прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў часовай мерай, звязанай «выключна з пагрозай іх жыццю і бяспекі». «Пагроза зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія дзейнічаюць у Кыргызстане і якіх ніхто не кантралюе», — патлумачыў прэс‑сакратар. Да нармалізацыі абстаноўкі ў Кыргызстане вяртанне беларускіх дыпламатаў у гэтую краіну не плануецца.

Звергнуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой звергнуты лідэр абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. У той жа дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана.

Аднак у Кыргызстане заяўляюць, што маюць намер дабівацца экстрадыцыі Бакіева. Адпаведны запыт паступіў у Генеральную пракуратуру Беларусі з Бішкека 11 мая, а 21 мая генпракуратура атрымала матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да Бакіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?