22 мая ў Манрэалі прайшоў чацверты матч фіналу Усходняй канферэнцыі (паўфінал хакейнага Кубка Стэнлі) паміж «Манрэалем Канадыенс» і «Філадэльфіяй Флаерз».

«Канадыенс» пацярпеў паразу 0:3 (0:0, 0:2, 0:1). Лік у серыі стаў 1:3 на карысць «Філадэльфіі».

«Манрэаль» пацярпеў у гэтай серыі ўсе тры сухія паразы: 0:6, 0:3, 0:3, праўда, і атрымаў пераканаўчую перамогу 5:1.

Ва ўчорашнім матчы з беларусаў за «Канадыенс» зноў згуляў толькі Андрэй Касціцын. Ён правёў на пляцоўцы 16 хвілін 48 секундаў. Каэфіцыент карыснасці «-1». Гэта азначае, што падчас яго знаходжання на пляцоўцы ў вароты клуба ўляцела шайба.

Пяты матч серыі пройдзе 24 мая ў Філадэльфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?