Марыя Віторыя Лангіана стала першай жанчынай, якую высвяцілі ў Італіі ў святары. У суботу Лангіана прайшла абрад высвячэння ў англіканскай царкве Ўсіх Святых у Рыме.
Жанчына належыць да старакаталіцкай царквы, якая адкалолася ад каталіцкай царквы ў ХІХ ст. Ватыкан не прызнае ўзвядзенне жанчын у святарскі сан, тым не менш, у некаторых напрмках хрысціянства такая магчымасць дапускаецца.





