На Канскім кінафестывалі «Залатую пальмавую галіну» атрымаў фільм тайскага кінарэжысёра Апічатпонга Вірасетакуна «Дзядзька Бунме, які памятае свае мінулыя жыцці».
Рэжысёр фільма ў сваёй прамове заявіў пра тое, што падчас фестывалю ён у думках знаходзіўся на радзіме, бо вельмі моцна перажываў з-за абвастрэння канфлікту паміж апазіцыяй і ўрадам.
Гран-пры 63-га Канскага фестывалю атрымала карціна француза Ксаўе Бавуа «Богі і людзі». Прыз за найлепшую рэжысуру заваяваў фільм француза Мацье Амальрыка «Турнэ». Прыз за найлепшы сцэнар паўднёвакарэйскага рэжысёра Лі Чан Дона «Паэзія». Фільм ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы «Шчасце маё» прызоў не здабыў.





