28 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» пройдзе ўрачыстае абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў першай перакладчыцкай прэміі, заснаванай сёлета часопісам перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Пераможцы будуць абвешчаныя ў трох намінацыях: 1) «Проза»; 2) «Паэзія»; 3) «Публікацыі ў часопісе «ПрайдзіСвет».

Чакаецца, што ў імпрэзе, прымеркаванай да гадавіны часопіса, возьмуць удзел як суддзі прэміі (сярод якіх выдавец і перакладчык Зміцер Колас, навуковец Ганна Бутырчык, галоўны рэдfктар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, перакладчыца Марыя Мартысевіч, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч), так і перакладчыкі, чые імёны ўвайшлі ў кароткія спісы прэміі: Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Вера Бурлак, Марына Казлоўская, Павал Касцюкевіч, Ганна Янкута, Паліна Маслянкова і іншыя.

Разбаўляць літаратурную частку праграмы музычнай будзе гурт «Босае Сонца».

Вядучыя праграмы — Андрэй Хадановіч і Юля Цімафеева.

Пачатак а 19-й .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0