Паводле найноўшых даследаванняў, 2,3% беларусаў стала глядзяць тэлеканал «Белсат», а 8,1 % глядзелі праграмы «Белсату» некалькі разоў. Год таму гэтыя лічбы складалі адпаведна 2,2 % і 5,8 %.

Даследаванне правёў незалежны сацыялагічны цэнтр «Зеркало‑Інфо» ў красавіку 2010 г. на групе з 1503 рэспандэнтаў ува ўсіх рэгіёнах Беларусі. Памылка рэпрэзентатыўнасці складае 1,5 %.

Гэта значыць, што сталая аўдыторыя «Белсату» складае 170 тыс. асобаў, а нерэгулярная — 591 тыс. Разам гэта дае лічбу 761 тыс. гледачоў. Гэтая колькасць не ўлічвае гледачоў, якія яшчэ не дасягнулі паўналецця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?