Паляпшаецца самаадчуванне 95-гадовага кардынала Казіміра Свёнтэка, які перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягна, паведаміў ксёндз-натарыус Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

Паводле яго слоў, стан кардынала «стабільна добры», і ёсць надзея, што найбліжэйшымі днямі ён будзе пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне.

19 мая Свёнтэк, знаходзячыся дома ў Пінску (Брэсцкая вобласць), зламаў шыйку бядра левай нагі. 20 мая яго даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў Мінску, а раніцай 21 мая прааперавалі. Улічваючы тып пералому і ўзрост пацыента, урачы вырашылі ўстанавіць Свёнтэку не пратэз, а металаканструкцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?