Як паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды абласной ДАІ Наталля Сахарчук, аварыі здарыліся 26 мая на аўтадарозе за адзін кіламетр ад вёскі Лясная.

Падчас першай, што адбылася ў 6.45, 33‑гадовы грамадзянін Украіны, які кіраваў аўтамабілем «Опель‑Мавана», не выбраў бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю з аўтамабілем «ГАЗ‑3307», які рухаўся наперадзе ў спадарожным напрамку, і сутыкнуўся з ім. У выніку ДТЗ пасажыр нямецкага аўтамабіля — 34‑гадовы грамадзянін Украіны — з палітраўмай, адкрытай чэрапна‑мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу, пераломам аснавання чэрапа, пераломам левага сцягна шпіталізаваны ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Абодва кіроўцы не пацярпелі.

У 10.25 практычна на гэтым жа месцы з аналагічнай прычыны адбылося яшчэ адно ДТЗ. 21‑гадовы жыхар горада Івацэвічы, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Мерседэс‑Бенц», сутыкнуўся з грузавіком «ЗіЛ». У гэтай аварыі пацярпеў пасажыр грузавога аўтамабіля — 22‑гадовы жыхар Пружанскага раёна. У яго закрытая чэрапна‑мазгавая траўма і ўдараная рана правага вуха. Малады чалавек таксама змешчаны на лячэнне ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Кіроўцы транспартных сродкаў не пацярпелі.

На дарогах вобласці з пачатку гэтага года ў 214 ДТЗ атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці 211чалавек, 41 чалавек загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?