«Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі», тыднёвік «Літаратура і Мастацтва» пачаў друкаваць асобныя матэрыялы на расейскай мове. Гэтак, у першым нумары дадатку «Кніжны свет», які «ЛіМ» друкуе сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі, з 12 матэрыялаў 7 — па-расейску.

Дадатак «Кніжны свет» мае знаёміць чытачоў з навінамі айчыннага друку і кнігагандлю.

«Літаратура і Мастацтва» — дзяржаўная газета, якая асвятляе культурнае жыццё краіны. У газеце ўпершыню былі апублікаваныя шмат якія творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Мележа і Васіля Быкава. «ЛіМ» знакаміты тым, што ў свой час упершыню надрукаваў пераваротны артыкул Пазняка і Шмыгалёва пра Курапаты.

Заснаваны яшчэ ў 1932, «ЛіМ» нават у сталінскія часы выходзіў выключна па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?