Таргі па даляры ЗША на таргах Беларускай валютна‑фондавай біржы 31 мая не праводзіліся. Гэта абумоўлена святкаваннем у ЗША Дня Памяці. Разам з тым Нацыянальны банк Беларусі павысіў афіцыйны курс даляра на 2 рублі — да 3.000 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах расійскім рублём бралі ўдзел 28 банкаў. Курс знізіўся на 0,72 рубля да 97,59 рубля. Аб’ём таргоў склаў 394 млн. 130 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 218 млн. 833 тыс., прапанова — 394 млн. 130 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 10 млн. 530 тыс. (попыт — 10 млн. 524 тыс., прапанова — 11 млн. 938 тыс.), а курс знізіўся на 8 рублёў да адзнакі 3.690 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,29% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.026,17 рубля супраць 1.029,18 рубля ў пятніцу.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,97%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 4,79%, да расійскага рубля знізіўся на 3,10%, да еўра — умацаваўся на 10,11%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?