Беларусь выказвае глыбокую занепакоенасць у сувязі з інцыдэнтам па перахопе гуманітарнага каравана для сектара Газа ўзброенымі сіламі Ізраіля. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 1 чэрвеня каментары прэс‑сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што Беларусь асуджае прымяненне сілы, якое прывяло да неапраўданых ахвяр сярод грамадзянскіх асоб. «Мы разглядаем дзеянні ізраільскага боку як грубае парушэнне міжнародных прававых норм. Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых і заяўляем аб неабходнасці ўсебаковага і аб’ектыўнага расследавання здарэння», — падкрэсліў Савіных.

Беларусь заклікае ўсіх удзельнікаў працэсу блізкаўсходняга ўрэгулявання зрабіць усе магчымыя крокі для папярэджання далейшай эскалацыі напружанасці і аднаўлення паўнацэннага мірнага працэсу, уключаючы адмену блакады сектара Газа, адзначаецца ў каментары прэс‑сакратара.

Як паведамляюць замежныя СМІ, у ноч на 31 мая непадалёк ад узбярэжжа Ізраіля ізраільскі спецназ перахапіў флатылію з гуманітарным грузам, якая накіроўвалася ў сектар Газа насуперак забароне ізраільскіх уладаў. Паводле неафіцыйных звестак, падчас спецаперацыі загінулі 19 чалавек. Ізраільскі бок пакуль пацвярджае факт гібелі дзевяці чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?