Кіраўніка аксіяметрычнай лабараторыі «Новак» сацыёлага Андрэя Вардамацкага пратрымалі на памежным пераходзе «Каменны Лог» чатыры гадзіны.

Як паведаміў Вардамацкі, ён быў затрыманы 1 чэрвеня, калі вяртаўся з Літвы ў Беларусь. »Прычынай затрымання назвалі выбарачны кантроль, — сказаў ён. — Машыну дэталёва надглядалі з выкарыстаннем спецтэхнікі, затым правялі асабісты надгляд і адпусцілі».

Вардамацкі з’яўляецца адным з экспертаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». 18 мая па ўсёй Беларусі прайшлі вобыскі ў актывістаў кампаніі. У кватэры Вардамацкага таксама прайшоў ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?