У Вільні выйшла першая частка кнігі Вікінтаса Вайткявічуса «Neris» («Вілія»).

Выданне прысвечана воднай вандроўцы, якая прайшла па Віліі ў 2007 годзе. Літоўцы сумесна з беларусамі тады цэлы месяц плылі па рацэ. Рабіліся запісы аповедаў мясцовых жыхароў, навуковыя апісанні. Вандроўка прысвячалася 150-годдзю экспедыцыі па Віліі графа Канстанціна Тышкевіча.

Першая частка прысвечана адрэзку ракі ад яе вытокаў у Докшыцкім раёне да мястэчка Данюшава на Смаргоншчыне. Кніга напісана па-літоўску. Але фальклорна-этнаграфічныя тэксты друкуюцца па-беларуску. Выданне змяшчае шмат ілюстрацый.

Вілія — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана (Нямунаса). Агульная даўжыня складае 510 км, 228 км з якіх па тэрыторыі Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?